Хараство жыцця. Міхаэль Кумпфмюлер

10.00 р

«Бальшыня кніг пра вялікіх людзей цікавыя адно тым, што гэта кнігі пра вялікіх людзей. Раман Міхаэля Кумпфмюлера – рэдкае выключэньне з усталага правіла. Бо гэта гісторыя не пра знанага Франца Кафку, а пра геніяльнае каханьне (калі будзе дазволена так сказаць) маладой жанчыны да аднаго спрэс закамплексаванага й ня вельмі ўдалага літаратара. Да таго ж зьнядужанага невылечнай хваробай… Праз год высьцішнай любові й нямерных пакутаў абаіх літаратар памірае, каб у хуткім часе апазнацца сярод самых вялікіх пісьменнікаў ХХ стагодзя. З той пары жанчыну будуць згадваць усяго толькі як яго апошні раман. У такой ролі яна б і засталася назаўжды, калі б Міхаэль Кампфмюлер не распавёў нам неверагодную гісторыю яе каханьня, конгеніяльнага лепшым творам Франца Кафкі. Цяпер яны зноў разам, задзіночаныя, як яно было й пры жыцьц»і.
Валянцін Акудовіч

Распрадалі :(

Найменне

Хараство жыцця

Аўтар

Міхаэль Кумпфмюлер

ISBN

9789855620878

Выдавецтва

Логвінаў

Год выдання

2013

Колькасць старонак

244

Пераклад

Ірына Герасімовіч

Катэгорыя:
Абнаўленне…
  • У кошыку няма тавараў.