Каханак Вялікай Мядзведзіцы. Сяргей Пясецкі. Аўдыёкніга

4.00 р8.00 р

Аўдыёкніга «Каханак Вялікай Мядзведзіцы» — поўны тэкст рамана ў інтэрпрэтацыі вядомага беларускага акцёра Рамана Падалякі.

Аўдыёкнігу можна набыць у mp3-фармаце і ў выглядзе падарункавай флэш-карты. Праект рэалізаваны Польскім Інстытутам у Мінску і выдавецтвам Логвінаў.

Выдатны выбар для аўтападарожжаў па Беларусі (раім звярнуць увагу на Ракаўскі напрамак), атмасферных хатніх вечароў і калядных падарункаў.

Напісаны па-польску «Каханак Вялікай Мядзведзіцы» стаўся адным з самых перакладаных і чытаных твораў у гісторыі беларускай літаратуры. Час дзеяння — дваццатыя гады ХХ стагоддзя. Месца — паўпразрыстая польска-савецкая мяжа паблізу Ракава. Галоўныя героі — тутэйшыя кантрабандысты, гаспадыні крымінальных «малін», местачковая шпана, ракаўскія красуні, а таксама польскія ды савецкія памежнікі.

Пераклад: Марыя Пушкіна; рэдактар і перакладчык кантрабандысцкіх песень: Андрэй Хадановіч.

Урывак аўдыёкнігі тут.

Вага Не пазначана
Найменне

Каханак Вялікай Мядзведзіцы. Аўдыёкніга

Аўтар

Фармат выдання

Аўдыёкніга, Аўдыёкніга на флэш-картка

Год выдання

2020

Катэгорыі: ,
Абнаўленне…
  • У кошыку няма тавараў.