«Rajok» — гэта вельмі арыгінальны погляд на беларускі фальклёр. Якраз тое, што завецца аўтарскім пераасэнсаваньнем народных твораў, а ня проста бяздумным падкладаньнем акордаў пад тэксты, знойдзеныя ў лёгкадаступным зборнічку. Такое магчыма толькі тады, калі выканаўца прасякаецца даўнім сьпевам напоўніцу і разблытвае яго глыбінны сэнс. У такім разе зьяўляецца новы погляд, экспрэсія, свая ўласная трактоўка, якая дапамагае слухачу адкрыць сусьвет пад назваю «фальклёр». Калі ўсё ж узяцца шукаць паралеляў, то гэты рэліз па глыбіні асэнсаваньня і агульнай атмасфэры з усіх беларускіх фольк-альбомаў найбольш падобны да самага першага дыску «Троіцы» (тады яшчэ не «этна-трыё») 18-гадовай даўніны», — Сяргей Будкін, Tuzin.fm