Дарота Коман — адна з найцікавейшых сучасных польскіх паэтак і, магчыма, найлепшая ў Польшчы аўтарка свайго пакалення. У эпоху, калі паэзія маргіналізуецца, пераўтвараючыся ва ўніверсітэцкую “забаву” для нямногіх пасвечаных адэптаў. Дароце Коман удаецца пазбегнуць як акадэмічнага гермітызму, так і ўласцівай для постмадэрнізму халоднай іроніі.