Шклатара. Артур Клінаў

20.00 р

“Шклатара” — рэальная кропка ў рэальным горадзе ў рэальны час. Месца дзеяння: Мінск, праспект Незалежнасці, 37а, былы пункт прыёму шклатары, а цяпер — нонканфармісцкая галерэя, выдавецтва і кнігарня. Час дзеяння: канец 2010 года. Героі — рэальныя людзі падполля, постмадэрнісцкага падполля ў краіне постмадэрнісцкай дыктатуры. Рэальнасць для герояў замянілася цытатамі. Цытата на дэмакратыю, цытата на дыктатуру, цытата на нянавісць, цытата на любоў. Усё, што адбываецца, — гэта толькі гульня. Але гэтая гульня няўмольна вядзе ўсіх да катастрофы. Калі яна здарыцца 19 снежня, героі не вернуцца ў рэальнасць. Гульня ператворыцца ў нешта сярэдняе паміж рэчаіснасцю і страшным сном. Яна ператворыцца ў насланнё.

Найменне

Шклатара

Аўтар

Артур Клінаў

ISBN

9789855620984

Выдавецтва

Логвінаў

Год выдання

2013

Колькасць старонак

336

Фармат выдання

Мяккая вокладка

Катэгорыя:
Абнаўленне…
  • У кошыку няма тавараў.