Кніга здольных 2. Нашчадкі агрыяў. Святлана Аўдзейчык

25.00 р

Знішчаць агрыяў — справа гонару для ларбарэйцаў. Напаўзабыты сёння лозунг ведаў ці не кожны ў Ларборы. Не толькі ведаў, але і выконваў. І цяпер праклятага адгалінавання здольных няма. Іх знішчылі сотні гадоў таму, і нават сама думка, што Дэркус даверыў разгадку Сакрума нашчадку агрыяў, успрымаецца як здзек. А вось толькі што, калі чуткі — праўда? І агрыі не зніклі, а жывуць сярод ларбарэйцаў? Раптам праўда і тое, што яны не вырадкі, як сведчыць гісторыя? Быццам узбуджаны вулей, віруе Ларбор: у кожным завуголлі пляткараць пра агрыяў і распаўсюджваюць чуткі пра арла — прадвесніка вяртання Дэркуса. Яго бачылі ўжо шматкроць. Горцы патрабуюць перапахаваць чэрап містычнай пачвары, якую знайшлі падчас пошукаў двух навучэнцаў, што зваліліся ў прорву. Небяспека абвалаў прымусіла Оптымум закрыць шахты па здабычы міраіту, і бездары пагражаюць разрабаваць старажытныя могілкі здольных. А кола пронгаў тым часам пашыраецца: нават тыя, каго лічылі самымі дасканалымі прыхільнікамі Дэркуса, ператвараюцца ў пачвар.

Распрадалі :(

Вага 250 г
Колькасць старонак

356

Аўтар

Выдавецтва

Найменне

Кніга здольных 2. Нашчадкі агрыяў

Год выдання

2022

ISBN

9789857285143

Катэгорыі: ,
Абнаўленне…
  • У кошыку няма тавараў.