Аўдыёкніга «Каханак Вялікай Мядзведзіцы» — поўны тэкст рамана ў інтэрпрэтацыі вядомага беларускага акцёра Рамана Падалякі.
Аўдыёкнігу можна набыць у mp3-фармаце і ў выглядзе падарункавай флэш-карты. Праект рэалізаваны Польскім Інстытутам у Мінску і выдавецтвам Логвінаў.
Выдатны выбар для аўтападарожжаў па Беларусі (раім звярнуць увагу на Ракаўскі напрамак), атмасферных хатніх вечароў і калядных падарункаў.
Напісаны па-польску «Каханак Вялікай Мядзведзіцы» стаўся адным з самых перакладаных і чытаных твораў у гісторыі беларускай літаратуры. Час дзеяння — дваццатыя гады ХХ стагоддзя. Месца — паўпразрыстая польска-савецкая мяжа паблізу Ракава. Галоўныя героі — тутэйшыя кантрабандысты, гаспадыні крымінальных «малін», местачковая шпана, ракаўскія красуні, а таксама польскія ды савецкія памежнікі.
Пераклад: Марыя Пушкіна; рэдактар і перакладчык кантрабандысцкіх песень: Андрэй Хадановіч.
Урывак аўдыёкнігі тут.