Я з Бум-Бам-Літа. Серж Мінскевіч

5.00 р

За тузін гадоў, якія існуе Бум-Бам-Літ, гэтаму літаратурна-мастацкаму руху давялося перажыць неверагодную колькасць прыгодаў і нягодаў, сутыкнуцца з геніямі, музамі, прыхільнікамі, таленавітымі паплечнікамі, графаманамі, шызафрэнікамі, крытыкамі, крэтынамі, бюракратамі, размаітымі службоўцамі, бамжамі, крымінальнікамі і нават вампірамі. Усё гэта тым ці іншым чынам адлюстравана ў кнізе. Гэта кніга — летапіс літаратурна-мастацкага руху Бум-Бам-Літ ад аднаго з заснавальнікаў Бум-Бам-Літа, Сержа Мінскевіча. Яна складаецца з 4 часткаў: «Вершатворы», «Творы прозай», «Эссэнцыя», «Мамэнта Мэмары», і дадатку «Дакумэнты». Тры першыя часткі ўтвараюць тэкстуальную прастору, дзе ў форме анталогіі прадстаўлена мастацкая літаратура, чацвёртая — кантэкстуальную, дзе сабраны некаторыя ўспаміны, апісанні выступаў і прыколы. У дадатку, як відаць па назве, падаюцца артыкулы, нарысы, рэпартажы, што былі ў свой час апублікаваныя ў прэсе. Чытаць часткі можна ў любым парадку.

Распрадалі :(

Найменне

Я з Бум-Бам-Літа

Аўтар

Серж Мінскевіч

ISBN

9789856800231

Выдавецтва

Логвінаў

Год выдання

2008

Колькасць старонак

296

Серыя

Другі фронт мастацтваў

Катэгорыі: ,
Абнаўленне…
  • У кошыку няма тавараў.