Эпідэмія ружаў. Вальжына Морт

7.45 р14.90 р

«Эпідэмія ружаў» — не проста кніга, пад вокладкай якой сабраныя старыя і новыя вершы Вальжыны Морт. Гэта чарадзейны сад, дзе побач растуць боль і радасць, любоў і вусціш, жорскасць і меланхолія. Сад, у якога няма агарожы, сад, дзе валадараць цені і дзе кожны сам за сябе.

Інтэрв’ю падчас «Эпідэміі ружаў»

«Я не бачу розніцы паміж рэальнасцю і метафарай. Літаратура змешвае памяць і ўяўленне так, што немагчыма адрозніць адно ад аднаго. У нашай прыродзе так і ёсць: памяць не можа існаваць без уяўлення, а ўяўленне не можа існаваць без памяці. Гэтыя два паняцці існуюць разам.

Разам яны шукаюць нейкую форму: літаратурную, музычную, кінематаграфічную. Тут няма розніцы. Наогул паэзію і літаратуру я бачу як навуку. Біялогія чалавека, анатомія чалавека і літаратурная метафара існуюць для мяне ў адной прасторы.

Метафара – гэта не гуманітарная абстракцыя, а элемент навуковага падыходу да свету. Гэта жаданне знайсці матэматычную або фізічную формулу, з дапамогай якой мы скажам: «Я – гэта ты», «Ты – гэта кніга», «Кніга – гэта паліца кніг», «Паліца – гэта дрэва, з якой яна зроблена, а дрэва – гэта я». Мы ўсе звязаныя адной формулай: розныя рэчы ствараюць асобную прастору, дзе яны могуць быць адным, застаючыся пры гэтым сабою».

Інтэрв’ю цалкам…

Вага 154 г
Найменне

Эпідэмія ружаў

Аўтар

Фармат выдання

Электронная кніга (ePub), Мяккая вокладка

ISBN

9786098213072

Выдавецтва

Год выдання

2017

Колькасць старонак

100

Рэдактар

Катэгорыі: ,
Абнаўленне…
  • У кошыку няма тавараў.