Сабака Элвіс і яго сябрукі кідаюць выклік старажытнаму Злодзею. Перад фінальнай бітвай ім трэба прайсці дарогу, поўную прыгодаў: трапіць у начную Серабранку, праваліцца ў часе ў тралейбусным дэпо, стаць сведкамі Курапацкай ночы, пракаціцца на аўтазаку з футбольнымі і іншымі фанамі, пазаліпаць на заслаўскія ДОТы і замкавыя валы…
Смерць таксама не губляе часу — пакуль ты гэта чытаў, яна падабрала яшчэ таго-сяго, і, магчыма, ужо падымаецца на ліфце на твой паверх.