У «Ладдзі роспачы» Караткевіча Смерць прыходзіць да героя, каб згуляць з ім у шахматы. У «Чытве» Букоўскага Лэдзі Смерць прыходзіць да героя, каб замовіць яму дэтэктыўнае расследаванне. У рамане аўтар гуляецца з штампамі бульварнай літаратуры, ствараючы адначасова і дэтэктыў, і пародыю на яго.
Чарлз Букоўскі — амерыканскі паэт і празаік. Сапраўднае імя — Генрых Карл Букоўскі (Heinrich Karl Bukowski). Нарадзіўся 16 жніўня 1920 у горадзе Андэрнах, Германія, у сям’і амерыканскага вайскоўца польскага паходжання Генрыха Букоўскі і немкі Катарыны Фэт. У 1923 годзе сям’я з маленькім Генры, як пазней на амерыканскі манер пачалі яго называць бацькі, пераязджае ў ЗША і з 1926 году пасяляецца ў Лос-Анджэлесе, дзе Букоўскі пражыве амаль усё жыццё.