На падставе вывучэння вялікага аб’ёму архіўных дакументаў, перыёдыкі, сучасных даследаванняў ўпершыню паказана гісторыя функцыянавання і знікнення сістэмы партыйна-дзяржаўнага інфармацыйнага кантролю ў БССР у 1943–1991 гг. Чытачы зазірнуць у «святая святых» савецкай ідэалогіі — Галоўліт і Рэперткам БССР, якія шмат гадоў ажыццяўлялі інфармацыйную і культурную палітыку камуністычнай партыі, даведаюцца пра цэнзурныя лёсы літаратурных і мастацкіх твораў, сродкаў масавай інфармацыі і часткі культурнай спадчыны Беларусі.
Кніга адрасавана гісторыкам, філолагам, журналістам, культуролагам, студэнтам гуманітарных спецыяльнасцяў, а таксама шырокаму колу чытачоў, якія імкнуцца глыбей зразумець гісторыю Беларусі.