Беларускі драматург і тэатразнаўца Францішак Аляхновіч (1883-1944) першым у сусветнай літаратуры, за чвэрць стагоддзя да Аляксандра Салжаніцына, апісаў жахі бальшавіцкага ГУЛАГу. Яго твор «У капцюрах ГПУ» ўпершыню апублікаваны ў 1934 годзе, яшчэ ў даваенны час быў перакладзены на асноўныя еўрапейскія мовы.