Сямён Ханін (1970 г.н.) – вядомы латвійскі рускамоўны паэт. Адзін са стваральнікаў тэкст-групы «Арбіта». Перформер, адкрыты да разнастайных мультымедыйных праектаў. Хавае ў сабе іпастась Аляксандра Запаля, перакладчыка латышскай паэзіі на рускую мову. Удзельнік шматлікіх міжнародных фестываляў (у тым ліку ў Беларусі). Перакладзены на шматлікія
мовы (цяпер і на беларускую).