Пункціры — акупункціры: у іх свая паэтыка, свае стасункі з рэчаіснасцю. Сціслыя, як формулы, і красамоўныя, як малюнкі, яны ў звычайным распазнаюць істотнае і адрасуюцца ўсім і кожнаму.
Кніга — самае поўнае выданне пункціраў Алеся Разанава (ад 1966 па 2017 год), і той, хто чытае, можа прасачыць па іх эвалюцыю самога жанру.