Чаму ж людзі п’юць? Чаму піў я? І што такое п’янства?
Я мяркую, што п’янства — гэта шуканне духоўнасці, шуканне іншага духоўнага стану, бо існы не здавальняе нас. Але жыццё з алкаголем — асаблівы шлях.
Гэта перавыданне паспяховай кнігі, у якой распавядаецца пра прыгоды аматара выпіць, а таксама пра тое, як герой кнігі пераспрабаваў многія спосабы барацьбы з алкагалізмам і, нарэшце, знайшоў свой шлях. У кнізе даволі імёнаў легендарных дзеячаў беларускай культуры: Кіма Хадзеева, Міхася Стральцова, Міколы Капыловіча і іншых.