Міка Валтары (1908-1979 – адзін з самых папулярных і вядомых пісьменнікаў Фінляндыі. Аўтар шматлікіх раманаў, аповесцяў, навелаў і артыкулаў. Раман «Сінухе егіпцянін. Жыццяпіс Сінухе, лекара фараона Эхантона і Неферціці, за гады 1390-1335 да н.э., у пятнаццаці папірусах напісаных ім самім» – першы з серыі гістарычных раманаў аўтара, якія вызначыліся вялікай рэалістычнасцю ў апісанні тагачаснага жыцця і падзеяў. Твор перакладзены на некалькі дзесяткаў моваў.
Адрасуецца шырокай чытацкай аўдыторыі.