Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі: 1917-1929 гг. Аляксандр Гужалоўскі

18.75 р

Першае спецыяльнае даследаванне радыкальных змен у сямейна-шлюбных адносінах і сэксуальным жыцці беларускага грамадства пасля бальшавіцкага перавароту 1917 г. Стаўленне камуністаў да інтымных узаемных стасункаў жанчыны і мужчыны на працягу існавання Савецкай Беларусі вагалася ад усёдазволенасці да іх поўнага адмаўлення. Першае дзесяцігоддзе пад савецкай уладай характарызавалася неверагоднай нават па сённяшніх мерках свабодай нораваў і маралі. «Сэксуальная рэвалюцыя» (менавіта такі тэрмін выкарыстоўваецца ў навуцы) прывяла да дэзарганізацыі традыцыйнага сямейна-шлюбнага ладу і нарматыўнай няпэўнасці, паслаблення інстытуту шлюбу і заснаванай на ім сэксуальнай маральнасці, рэзкага павелічэння колькасці абортаў, росту прастытуцыі і венерычных захворванняў. З іншага боку, рэвалюцыйныя трансфармацыі 1920-х гг. упершыню паставілі сэксуальнасць у грамадскі дыскурс, назаўсёды пазбавілі інтымную сферу таямнічасці і сакральнасці, кардынальна змянілі ментальнасць беларусаў на карысць «савецкага чалавека».

Распрадалі :(

Вага 342 g
Аўтар

Найменне

Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі: 1917-1929 гг.

ISBN

9789857165360

Выдавецтва

Год выдання

2017

Фармат выдання

Мяккая вокладка

Колькасць старонак

258

Катэгорыя:
Абнаўленне…
  • У кошыку няма тавараў.