Захаваць чалавечую годнасць у сучасным імклівым і мітуслівым свеце, у роднай краіне, на малой радзіме, у стасунках з прыродай і сабе падобнымі — асноўны пафас твораў першага зборніка вершаў паэта.
У кнігу ўвайшлі сто вершаў, напісаных цягам апошніх трох гадоў.