«Пяць стадый прыняцця Яны Н.» — другі зборнік паэзіі Янкі Каліноўскага, які дэбютаваў у 2017 годзе з кнігай «Падслуханае сьценамі шматпавярховак». Прайшоўшы праз сітуацыі, якія паўплывалі на самаўспрыманне аўтара, Яна Нікіфарава вырашыла распавесці пра іх ужо ад свайго імені.
У кнізе багата спасылак на музыку і літаратуру, якія ўплываюць на станаўленне паэта. Часам жорсткія, вельмі пачуццёвыя тэксты выдатна апісваюць стан падлетка, які шукае сваё месца ў жыцці.