Зборнік вершаў у прозе славацкага паэта Пэтэра Мілчака. Дасціпныя тэксты-прыпавесці пра Караля і Віктара маюць некалькі семантычных слаёў і поўняцца чароўным пераўтварэннямі і метафарамі. Кніга дапамагае зірнуць на свет скрозь люстра дзіцячай непасрэднасці і прыкмеціць тое, што звычайна не заўважаецца.
Мастацкую завершанасць выданню надаюць адметныя ілюстрацыі Якуба Мілчака.