Што ёсьць мысьленьнем?
Што азначае «верыць»?
Што такое сьмерць і чаму мы яе так баімся?
Ці можна знайсьці ўнутры нас пляцоўку, зь якой яна не выглядала б такой жахлівай?
Што такое супэрматызм і загадкавыя квадраты Малевіча?
— галоўныя пытаньні кнігі. Зьмест яе складаюць таксама пераклады клясычнага твору «Тао Тэ Чінг» вялікага кітайскага містыка Лао Цзы (VI ст. да н. Х.) і будыйскай Кхагавісана суты.