Кніга складаецца з тэкстаў, што прысвечаныя дзвюм тэмам – «балцкае паходжанне беларусаў» і «дахрысціянскі светапогляд і культура беларусаў».
Чаму на Каляды кладзем пад абрус сена? Ці мусім улічваць голас нябачных лясных жыхароў? З чаго складаюцца замовы? Якія стадыі ў паганскага абраду? Дзе хаваюцца сляды нашай балцкай спадчыны? Пра гэта і шмат што іншае – у гэтай кнізе.