Кніга ёсць адной з першых спроб паказаць гісторыю Беларусі ХХ ст. скрозь прызму вусных успамінаў жыхароў беларускай вёскі. У ёй асаблівасць падзей, трагічнасць лёсаў і індывідуальнасць ацэнак выходзяць на першы план, а гістарычныя падзеі з’яўляюцца кантэкстам. Даследванне, скіраванае на вывучэнне індывідуальнай і калектыўнай ідэнтычнасці, а таксама рэканструкцыю калектыўнай памяці, складаецца з дзвюх частак. Успаміны саправаджаюцца арыгінальнымі фотаздымкамі і фотакопіямі дакументаў.