Франс Эміль Сіланпя — адзіны фінскі пісьменнік-лаўрэат Нобелеўскай прэміі (1939). За мяжой сваёй краіны ён стаў вядомы пасля публі кацыі рамана «Праведная галеча». У творы па-мастацку дасканала
ўвасоблена крывая лёсу селяніна-фіна Юхі Тойвалы — ад нараджэння ў нястачы ў 1857 годзе да ўдзелу ў лавіне падзей «чырвонай эпохі».
ўвасоблена крывая лёсу селяніна-фіна Юхі Тойвалы — ад нараджэння ў нястачы ў 1857 годзе да ўдзелу ў лавіне падзей «чырвонай эпохі».
«Праведная галеча» — гэта малюнак акалічнасцей шасцідзесяці насычаных зменамі і здарэннямі гадоў гісторыі маленькага «ядлаўцовага» народа на фоне напоўненай штодзённымі клопатамі, турботамі і гнятлівай аднастайнасцю плыні быцця асобнага «маленькага чалавека».