Кім Чжун Хо (1989? – 2014?) – паэт, які за тры гады, што прайшлі паміж выхадам яго першага і апошняга зборнікаў, здолеў зрабіць калясальную працу. Фактычна ён адзін выцягнуў паўночнакарэйскую паэзію з багны традыцыйнай паэтыкі. Узброіўшы свае вершы гранічнай жорстаксьцю ды іроніяй, ён спусьціў іх з ланцуга на бяззубы мясцовы літбамонд, які каторы дзясятак гадоў упарта перажоўвае сэнтымэнтальны мякіш і сёрбае пратухлы кісель псэўдапатрыятызму і сэрвільнасьці перад уладай. Да канца невядома, ці “Кім Чжун Хо” сапраўднае імя і прозьвішча аўтара, ці гэта псэўданім. Больш за тое, ніхто дагэтуль ня ведае, як ён выглядае, дзе нарадзіўся і вырас. І гэта ня дзіўна, бо за гэтыя вершы ўлады КНДР яшчэ ў 2011 годзе завочна прысудзілі аўтара да сьмяротнага пакараньня.