Кніга маладога, але надзвычай папулярнага пісьменьніка Мікаэля Ніемі (нар. 1959 г.), якога называюць швэдзкім Сэлінджэрам, апавядае пра сьвет яго дзяцінства – вёску Паяле на поўначы Швэцыі, дзе людзі жывуць разьмерана і не сьпяшаючыся, згодна з пракаветнымі традыцыямі і завядзёнкамі, і куды паступова пранікае цывілізацыя, што мяняе і ўклад жыцьця, і стасункі між людзьмі. Поўная сьмешных і неверагодных сытуацыяў, кніга напісаная жывою, сакавітаю моваю. Героі Ніемі не пераборлівыя ў выказваньнях, але ж гэта ня сцэны з жыцьця ангельскіх лордаў…