Падарожжы Беньяміна ІІІ. Мэндэлэ Мойхер-Сфорым

16.00 р

Сатырычны раман пра чалавека, якi нечакана для сябе вырываецца з язджалай каляіны звыклага ладу жыцця ды імкнецца ўслед за сваёй мрояй. Месца дзеяння — беларускае мястэчка. Героі — тутэйшыя людзі. Гэта кніга цудаў і хаджэнняў пра выбітнага ваяжора Беньяміна і яго адданага збраяносца Сэндэрла, якія выправіліся з роднага мястэчка ў фантастычныя краіны Усходу. Па дарозе іх напаткалі дзівосныя прыгоды і лёсавызначальныя сустрэчы.

Мэндэлэ Мойхер-Сфорым. Імя гэтага пісьменніка вядомае далёка за межамі яго роднай Беларусі. Ён — усмешлівы пачынальнік сур’ёзнай яўрэйскай літаратуры. Той, хто вярнуў біблійную мову іўрыт, а таксама ўключыў мову мястэчак — ідыш, у шэрагі чынных і плённых гульцоў сусветнага пісьменства.

Аўтар напісаў гэты раман на ідышы ў ХІХ стагоддзі, у ХХ — перастварыў на іўрыце, а ця¬пер, у ХХІ стагоддзі, пасля перакладаў на шматлікія мовы свету, выходзіць беларуская версія, падрыхтаваная Цэнтрам беларуска-яўрэйскай культурнай спадчыны ў супрацы з выдавецтвам Логвінаў. Ілюстрацыі зрабіў мастак Міця Післяк.

  
Вага 320 g
Аўтар

Найменне

Падарожжы Беньяміна ІІІ

Рэдактар

Колькасць старонак

216

Выдавецтва

Пераклад

Год выдання

2021

ISBN

9786098213973

Катэгорыя:
Абнаўленне…
  • У кошыку няма тавараў.