На беларускай і нямецкай мовах.
«Наш стары добры Вавілон» — унікальная кніга. Міхаілу Валодзіну ўдалося аб’яднаць пад адной вокладкай зборнік гарадскіх апавяданняў, міфалагічны і незвычайны падарожны даведнікі па горадзе. Дзякуючы таму, што «Мінскія гісторыйкі» (так аўтар называе свае кароткія апавяданні) месцяцца ўздоўж аднаго з самых папулярных гарадскіх маршрутаў і суправаджаюцца мапай, чытачы змогуць здзейсніць і самастойныя прагулкі. І не на самоце, а ў кампаніі Дастаеўскага і Талстога, Купалы і Коласа, Мальера і Вальтэра, Кацярыны I і Пятра Вялікага, Пушкіна, Александроўскай, Фідэля Кастра ды іншых мінчан.