Наша страва. Сапраўдная беларуская кухня. Алесь Белы

22.72 р

Што ж можа прапанаваць свету беларуская (літвінская) кухня? Чым частуеш замежных гасцей, чытач? Што гатуеш на святы? Кнышы на Дзяды, галёпы на 25 сакавіка, сліжыкі ды куццю на Вігілію Божага Нараджэння? А ў будні? Лазанкі, верашчаку, калдуны па-тышкевічаўску, кулябяку па-радзівілаўску, халаднік, шчаўе, капуснік, поліўку, капыткі? У якой мясной краме купляеш вэнджаныя балероны, паўгускі, сальцісоны ды кіндзюкі? А як наконт смаргонскіх абаранкаў – проста з Казюковага дрэва, а яшчэ – мірскіх і дубровенскіх пернікаў, літоўскага сыру і дзісенскага масла? Гатовы пастаяць за гонар краю на Чэмпіянаце свету па прыгатаванні Бульбяной Кішкі? Можаш патлумачыць, чаму «найлепшая рыба – лініна»?
Аўтары «Нашай стравы» дапамогуць сучаснікам далучыцца да традыцыі – не толькі як чытачам, але і як кухарам-практыкам. Але, крыху, і як чараўнікам, бо гэтая кніга нават не так пра самі стравы, як пра той міфалагічны і гістарычны кантэкст, які робіць прыгатаванне і спажыванне ежы Высокай Культурай.

Распрадалі :(

Вага 380 г
Найменне

Наша страва

Дадатковае найменне

Сапраўдная беларуская кухня

Аўтар

Алесь Белы

ISBN

9789856901723

Выдавецтва

Логвінаў

Год выдання

2010

Колькасць старонак

288

Фармат выдання

Мяккая вокладка

Серыя

Кнігарня «Наша Ніва»

Катэгорыя:
Абнаўленне…
  • У кошыку няма тавараў.