У прапанаванай кнізе, як і ў папярэдняй «Між светам тым і гэтым», таямнічы аўтар «Сіняй кнігі беларускага алкаголіка» Антон Кулон выступае ўжо ў ролі не аўтара, а апавядальніка. Незвычайныя гісторыі, расказаныя Антонам Кулонам, якія раней радавалі наіўнага чытача грахоўнымі спакусамі самых розных адценняў алкаголю, у гэтай кнізе ўсё часцей набываюць важную рысу, у якой угадваецца адно адценне — адценне Бога.