Кніга літаратурна-мастацкай крытыкі вядомага журналіста і блогера Паўла Абрамовіча складаецца з выбраных тэкстаў, якія былі створаныя ў розныя гады для часопіса «Дзеяслоў» і іншых беларускіх мас-медыя. Таксама ў кнізе змешчаныя допісы пра літаратуру Паўла Абрамовіча з сацыяльных сетак. Усе тэксты пададзеныя ў адпаведнасці з першакрыніцамі, з захаваннем правапісу.