— Крумкач, давай нешта зробім. Давай будзем уяўляць, што цяпер лета! Хадзем на двор!
— Хіба табе можна выходзіць з кароўніка зімой?
— «Можна, не можна!» Хадзем, і ўсё!
— Кар, ужо іду… Пхе-пхе, я кашляю… Я, відаць, прастыў!
— Хадзем паглядзім, ці паклала жонка гаспадара штосьці ў кармушку для птушак, — прапанавала Мама Му.