Лэсь Бэлэй — сучасны ўкраінскі паэт, публіцыст, кандыдат філалагічных навук, спадчынны мовазнаўца. «Ліхія дзевяностыя: любоў і нянавісць у Ужгарадзе» — яго першая кніга рэпартажаў. Гэта спроба культуралічнага нарысу эпохі дзевяностых: трансфармацыі, дэфіцыт, дзікі капіталізм, спроба выжывання, крымінал, кантрабанда, з’яўленне поп-культуры…
Кніга — кантынент гісторый на зломе эпох, вядомы і зразумелы таксама і беларусам.