Біяграфія ўсходнепалескай вёскі Ліпляны была расказана яе жыхарамі і ўраджэнцамі. Гісторыя вёскі да пачатку ХХ ст. разглядаецца пераважна на падставе апублікаваных крыніц і архіўных дакументаў. Фотаздымкі з асабістых архіваў, відэафільм, спевы, карта, ліпнянскі слоўнік дапаўняюць тэкст кнігі і ствараюць магчымасць паглыблення ў прастору, мову і культуру вёскі. Для шырокага кола чытачоў будзе найбольш цікавай частка пра ваенную і пасляваенную штодзённасць, якая была тыповай для пераважнай большасці беларускіх вяскоўцаў.
Кніга прызначана для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй, культурай, мовай, этнаграфіяй усходнепалескага рэгіёна, гісторыяй штодзённасці ХХ ст., вуснай гісторыяй.