Дзеянне рамана «Ляжаць, шэльма!» Іржы Кратахвіла змешачана ў Чэхаславаччыну эпохі сталінізму, дзе на тэрыторыі вельмі спецыфічнага “кляштара” групу дзяцей рыхтуюць да ўрачыстага прыняцця смяротнае кары ў імя адраджэння камуністычных ідэй. Вусцішная карыкатура на рэчаіснасць, гэты раман – перадўсім сведчанне нясцерпнага цяжару псіхічнай залежнасці і злавесных напутстваў таталітарнага прамывання мазгоў. Інспірацыяй да напісання кнігі сталася падзея 11 верасня 2001 года ў Нью-Ёрку, але сусветнае ліха на старонках рамана выяўляецца ў алегарычнай форме.
Найлепшая кніга Чэхіі 2002 года паводле анкеты штодзённіка Lidove noviny.