Новы раман лаўрэата прэміі Гедройца (2016) Макса Шчура — нахабная спроба змясціць пад адной вокладкай гісторыю кіно і біяграфію свайго пакалення. На вачах чытача разгортваецца «грубы мантаж» з масавых і інтымных сцэн, фрагментаў гістарычнай кінахронікі, закадравых дыялогаў, абрыўкаў класічных стужак. Усё гэта дзіўным чынам утварае цэльны вобраз безыменнага Персанажа ў эпоху, калі само жыццё складаецца з кінацытат.