Код прысутнасці. Анталогія беларускага мыслення 2000–2015

18.00 р

Зборнік змяшчае тэксты беларускіх інтэлектуалаў, якія ў найбольшай ступені рэпрэзентуюць працэс развіцця беларускага мыслення пачатку ХХІ ст. У кнігу ўвайшлі працы, вельмі розныя па формах мыслення, жанрах і тэмах. Сярод аўтараў — выбітныя эсэісты і прафесійныя аналітыкі, навукоўцы і паэты, грамадскія дзеячы і метафізікі. Анталогія з’яўляецца не проста калекцыяй асобных тэкстаў, але і дыялогам, які разгортваецца праз спрэчкі, узаемнае пазіцыянаванне, прамое ці ўскоснае цытаванне, перагуканне тэмаў і ідэй. Сабраныя разам тэксты адлюстроўваюць дыяпазон выклікаў і пошукаў беларускага мыслення на пачатку новага стагоддзя.

Зборнік адрасаваны ўсім зацікаўленым у разуменні стану інтэлектуальнай прасторы і развіцця традыцыі беларускага мыслення, даследчыкам і тым, хто імкнецца ўвайсці ў гэтую прастору, стаўшы яе часткай і дзейнай асобай.

Распрадалі :(

Катэгорыя:
Абнаўленне…
  • У кошыку няма тавараў.