Лахматы, замшэлы, патлаты,
крывы ды кашлаты, чатырохногі,
ад знямогі падкурчыўшы ногі,
сонца цень ловіць вокам бяльматым.
Вузкаплечы, худы ды зрудзелыя ў брудзе грудзі,
твар бяззубы, рыззё на шкілеце…
О, так ясна сонца ўсім свеціць,
усе роўныя людзі…
Укладанне і каментар Вячаслава Рагойшы.