Говард Філіпс Лаўкрафт — амерыканскі пісьменнік, аўтар твораў у жанрах жахаў, містыкі і фэнтэзі, якія пасля яго смерці зрабіліся культавымі і істотна паўплывалі на сучасную літаратуру жахаў. Творчасць Лаўкрафта настолькі ўнікальная, што даследчыкі выдзяляюць асобны паджанр — лаўкрафтаўскія жахі. Лаўкрафт стварыў міфы Ктулху, у якіх вусціш нязведанага суседнічае з фантасмагарычнымі апісаннямі выдуманых старажытных гарадоў, багоў і артэфактаў. У кнігу ўлучаныя такія знакамітыя апавяданні аўтара, як “Кліч Ктулху” (які лёг у аснову “міфаў Ктулху”), “Пацукі ў сценах”, “Стоены жах”, “Ганчак”, “Герберт Уэст, рэаніматар” і многія іншыя творы з розных перыядаў творчасці.