Лёс склаўся так, што маленькі Мацюсь атрымлівае ў спадчыну карону, каралеўства і разам з тым шмат дарослых праблемаў. Ён вучыцца разбірацца ў людзях, кіруе дзяржавай, ідзе на вайну як просты салдат і перамагае, падарожнічае па розных краінах, сябруе з каралём людажэраў і адвучвае яго есці людзей, праводзіць рэформы, якія дазваляюць дзецям рабіць усё, што яны захочуць. Але лёс склаўся так, што дарослым гэтыя рэформы не падабаюцца…