Канстанты Ільдэфанс Галчыньскі — адзін з самых значных польскіх лірыкаў ХХ ст. Драматург, празаік і перакладчык, але найперш вершатворца. Эксперыментатар і правакатар-абсурдыст, тонкі гумарыст і востры сатырык, майстра іранічнай фантасмагорыі, стваральнік лірычных мініяцюр і вялікіх паэм. Рафінаваны эрудыт — і «народны» паэт, вядомы кожнаму польскаму чытачу. У розныя гады быў авангардыстам, сюррэалістам і сацыяльна заангажаваным аўтарам, але заўжды заставаўся бліскучым паэтам.