Некаторыя любяць паэзію
Некаторыя –
значыць ня ўсе.
Нават ня большасць, а меншасць.
Ня лічачы школаў, дзе трэба,
ну, і саміх паэтаў –
хіба што два чалавекі на тысячу.
Любяць –
але таксама любяць і суп з макаронай,
любяць блакітны колер і кампліменты,
любяць дым цыгарэтаў і джынсы старыя,
любяць зрабіць па-свойму,
любяць палашчыць сабаку.