Няма такога хлопчыка ці дзяўчынкі, якія б не марылі быць чарадзеямі. А вось Кайтусь не проста марыць, ён рашуча збіраецца быць чарадзеем і робіцца ім. Яму дапамагаюць упартасць і вера ва ўласныя сілы. Але неспакойны характар і незвычайныя здольнасці Кайтуся чыніць нямала непарадку ў школе і ў яго роднай Варшаве. За хлопцам пачынаюць віжаваць як паліцэйскія ўсяго свету, так і невядомыя чарадзейскія сілы. Да чаго гэта ўсё прывядзе? Да шматлікіх прыгодаў і разумення — перад тым, як што-небудзь зробіш, трэба сур’ёзна падумаць пра магчымыя вынікі.