Сябры!

У бліжэйшыя дні на замовіць кнігі праз сайт немагчыма.

Прыносім самыя шчырыя прабачэнні!

Разам з тым, Кнігарня Логвінаў па-ранейшаму працуе
з 12:00 да 22:00 без выходных, чакаем вас у госці.

Зіма Гюнтэра. Хуан Мануэль Маркас

Раман «Зіма Гюнтэра» (прэмія «Кніга года», Асунсьён, 1987) перапісваўся аўтарам дзесяць разоў цягам трынаццаці гадоў. У тэксце па-майстэрску спалучаюцца авангардныя літаратурныя тэхнікі і рысы постмадэрнізму, ад плыні свядомасці Джойса ды Фолкнера да поліфанічнага дыялогу і карнавалізацыі Бахціна. «Зіма Гюнтэра» — адкрыты раман, у якім пераплецены дэтэктыўная інтрыга, ода каханню, сацыяльная сатыра, глыбокі роздум аб гістарычных каранях парагвайскай нацыі ды іранічны погляд, не пазбаўлены гумару і эратызму, на парадоксы нашага часу. Падарожнічаючы разам з халодным эканамістам Гюнтэрам, немцам па крыві, але парагвайцам па нараджэнні, ды ягонай пекнай жонкай, мулаткай Элісаю Лінч, чытач трапіць у апраметную паўднёваамерыканскай ваеннай дыктатуры, дзе адзіная надзея на збавенне — непераможны ідэалізм моладзі.

Вага 289 g
Аўтар

Найменне

Зіма Гюнтэра

ISBN

9789857140176

Год выдання

2017

Вокладка

Мяккая вокладка

Колькасць старонак

304

Пераклад

Катэгорыя:
Абнаўленне…
  • У кошыку няма тавараў.