Першая спроба дакрануцца да ўнікальнай традыцыйнай музычнай спадчыны Полаччыны — гістарычнай вобласці, тэрыторыя якой стала некалі ядром фарміравання старажытнай Крывіцкай зямлі.
«Зялён явар, дуброва. Музыка Полаччыны» — першы студыйны альбом фальклорнага гурта «Варган». Ён змяшчае 18 трэкаў, сярод якіх песні, танцы і нават «цярэшкі». У якасці бонуса змешчаны запіс купальскай песні ад аўтэнтычнай спявачкі Алімпіяды Міхайлаўны Шчарбаковай з вёскі Шастова Полацкага раёна.