(З)начныя даследаванні. Нора Гомрынгер

10.00 р

Кніга паэзіі і выбраных эсэ сучаснай нямецка-швейцарскай аўтаркі Норы Гомрынгер – зоркі паэтычных слэмаў Нямеччыны, майстра перфарматыўнай паэзіі, лаўрэаткі шматлікіх літаратурных прэмій.

У паштовай скрыні,
Такой вялікай бляшанцы, якую ўсталявалі,
     калі перасталі разносіць газеты
          — бо каму то было па кішэні? — і замест
               якой усталявалася ўласная адказнасць за распаўсюд,
Восенню з’яўляецца
Непадазроная колькасць лісткоў
Неспісаных, без адрасанту, напрамкаў
І мэтаў, так што я думаю, усе яны ад цябе
І ніводзін не вернецца ў тваю ўласнасць.
Магчыма, вецер паскладаў іх туды
Або маці, якая сваіх дзяцей
Адпусціць не хоча.
У нашай вёсцы мы захоўваем усё так як ёсць.
Мы назіраем за сцежкамі і шэпчам крокі.
Мы надзяляем сэнсам знакі ад ніадкуль.

Вага 250 г
Аўтар

Колькасць старонак

120

Выдавецтва

Пераклад

,

Год выдання

2016

ISBN

9789857140152

Катэгорыя:
Абнаўленне…
  • У кошыку няма тавараў.