У новую кнігу серыі «ПрайдзіСвет» увайшлі два неўміручых творы Артура Конана Дойла — «Эцюд у пунсовым» (1887) і «Знак чатырох» (1890). Гэтыя аповесці адкрываюць дэтэктыўны цыкл пра любімых чытачамі з усяго свету Шэрлака Холмса і яго памочніка доктара Ўотсана і даюць хай і трохі супярэчлівыя, але пазнавальныя характарыстыкі герояў.
Абодва творы выходзяць па-беларуску ўпершыню.