Выбранае чэшскага мысляра, паэта і празаіка Эгана Бонды (1930-2007) упершыню знаёміць беларускага чытача з галоўным кіраўніком творчасці гэтага разнапланавага аўтара: прозай («Праца ў скляпенні»), эсэ («Першыя дзесяць гадоў»), драматургіяй («Запрашэнне на вячэру»), а таксама й перадусім – вершамі. Будучы праўдзівым адлюстраваннем неардынарнай і супярэчлівай асобы Бонды, ягоныя творы ўражаюць сваім нонканфармізмам, філасофскаю глыбінёй, чорным гумарам і нязменнай актуальнасцю ў кантэксце сучаснага свету.