Душпастарскія спатканьні для дачнікаў. Павал Касьцюкевіч

5.00 р

Ёсьць паміж Хайфай і Галянскімі вышынямі пагорак з камяністым плято. Ня дужа каб высокі, мэтраў шэсьцьдзесят. Цяпер там археалягічныя раскопкі ці нешта кшталту таго. У «Адкрыцьці» Яна Багаслова ён называецца Армагедон.
31 сьнежня 1999 году семдзесят выхадцаў з былога Саюза: талкіністы, мэталісты, панкі, хіпі, наркаманы і проста харошыя людзі сьвяткавалі новы міленіюм у ляску пад тым пагоркам, а ў поўнач, з надыходам канца сьвету (пра які так доўга бубнілі Настрадамус і «Камсамольская праўда»), падняліся на плято, каб дапамагчы чалавецтву ў фінальнай бітве са Злом.
І яны стаялі на тым Армагедоне. Пасажыры, якім неяк так не ўдалося паспытаць манны нябеснай, затое выпала дасхочу наесьціся камякоў зь дзетсадаўсага эрзацу. Чувакі, якім ў трэцяй клясе травілі байкі пра дзядулю-Будаленіна, а ў шостай пранікнёна вяшчалі, які ён бэд гай і ўвогуле лашок. Чэлы, чые мазгі ў 90-ыя пераехала камбайнам…

Распрадалі :(

Вага 154 г
Найменне

Душпастарскія спатканьні для дачнікаў

Аўтар

Павал Касьцюкевіч

ISBN

9789955437316

Выдавецтва

Логвінаў

Год выдання

2008

Колькасць старонак

168

Серыя

Кнмгарня «Наша Ніва»

Рэдактар

Міраслава Шавыркіна

Катэгорыя:
Абнаўленне…
  • У кошыку няма тавараў.